Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 кастрычніка 2009 г. № 1291
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, асабісты ўклад у развіццё і прапаганду нацыянальнай культуры, адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі:
Мальцаву
Лідзію Васільеўну
–
дырэктара дзяржаўнай установы культуры «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»
Сцяпанаву
Тамару Уладзіміраўну
–
дырэктара Падсвільскага гарпасялковага Дома культуры Глыбоцкага раёна
Фядотава
Аляксандра Іванавіча
–
дырэктара ўстановы адукацыі «Гомельскае дзяржаўнае мастацкае вучылішча»
- шматгадовую плённую працу ў дзяржаўных органах, значны ўклад у распрацоўку і паспяховую рэалізацыю дзяржаўных праграм у галіне аховы навакольнага асяроддзя, развіццё прыродаахоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь Ваўчуга Галіну Уладзіміраўну, намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
- шматгадовую плённую працу ў геолагаразведачнай галіне, значны асабісты ўклад у развіццё мінеральна-сыравіннай базы Рэспублікі Беларусь Карпука Уладзіміра Уладзіміравіча, дырэктара Дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
- высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў Сянько Васілія Васільевіча, прарэктара па вучэбнай рабоце і эканоміцы ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы», кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта;
- плённую працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Цюцюнова Анатолія Дзмітрыевіча, генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Керамін».
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
С.Сідорскі
- Войдите, чтобы оставлять комментарии