Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 лістапада 2009 г. № 1499
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў прадпрыемства наступных работнікаў адкрытага акцыянернага таварыства «Гарадзейскі цукровы камбінат»:
Скачко
Марыю Фёдараўну
–
начальніка рамонтна-будаўнічага ўчастка
Мастоўскага
Рамана Iванавіча
–
грузчыка склада гатовай прадукцыі
шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё беларускага харэаграфічнага мастацтва наступных работнікаў дзяржаўнай установы «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі»:
Вуячыч
Святлану Сямёнаўну
–
загадчыка трупы
Масюкову
Тамару Віктараўну
–
намесніка дырэктара
Пішчур
Зінаіду Уладзіміраўну
–
загадчыка касцюмернай
Смірнова
Сяргея Іванавіча
–
асістэнта балетмайстра
значны асабісты ўклад у развіццё беларускага харэаграфічнага мастацтва, высокае выканальніцкае майстэрства Буйніцкага Сяргея Ігаравіча, артыста балета дзяржаўнай установы «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі»;
шматгадовую плённую працу, выдатныя дасягненні ў музычна-эстэтычным выхаванні моладзі, значны асабісты ўклад у развіццё і прапаганду нацыянальнай музычнай культуры Мурзіча Адама Асманавіча, выкладчыка ўстановы адукацыі «Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.І.Глінкі».
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
С.Сідорскі
- Войдите, чтобы оставлять комментарии