Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 лістапада 2009 г. № 1433
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё паліўна-энергетычнага комплексу ўзнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Зайко
Івана Лявонцьевіча

слесара па эксплуатацыі і рамонту газавага абсталявання службы эксплуатацыі газавай гаспадаркі вытворчага ўпраўлення «Гроднаміжрайгаз» вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз»

Котава
Аляксея Пятровіча

генеральнага дырэктара вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз»

Крываротава
Вячаслава Леанідавіча

начальніка галоўнага вытворча-тэхнічнага ўпраўлення Міністэрства энергетыкі

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
С.Сідорскі

Юридический форум Республики Беларусь: