Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і падпісанні гэтага Пагаднення

ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 лістапада 2009 г. № 1541
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і падпісанні гэтага Пагаднення

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Адобрыць прыкладзенае Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры* ў якасці асновы для правядзення перагавораў.

______________________________
*Не рассылаецца.

2. Упаўнаважыць Міністра культуры Латушку Паўла Паўлавіча на:

  • правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Італьянскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару;
  • падпісанне дадзенага Пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
С.Сідорскі

Юридический форум Республики Беларусь: