Аб прадастаўленні А.Н.Куляшову паўнамоцтваў на правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Балгарыя аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю

ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 верасня 2009 г. № 1245
Аб прадастаўленні А.Н.Куляшову паўнамоцтваў на правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Балгарыя аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Упаўнаважыць Міністра ўнутраных спраў Куляшова Анатолія Нілавіча на правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Балгарыя аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю, зацверджанаму ў якасці асновы для правядзення перагавораў пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 кастрычніка 2005 г. № 1121 «Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Балгарыя аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., № 161, 5/16622), дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.

2. Прызнаць страціўшымі сілу часткі трэцюю і чацвёртую пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 кастрычніка 2005 г. № 1121 «Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Балгарыя аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., № 161, 5/16622).

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
С.Сідорскі

Юридический форум Республики Беларусь: