Аб накіраванні групы ў гарады Варшаву і Седльцэ (Рэспубліка Польшча)

ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 кастрычніка 2009 г. № 1309
Аб накіраванні групы ў гарады Варшаву і Седльцэ (Рэспубліка Польшча)

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Накіраваць у гарады Варшаву і Седльцэ (Рэспубліка Польшча) групу ў наступным складзе:

з 12 па 13 кастрычніка 2009 г.

Семашка
Уладзімір Ільіч

Першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (кіраўнік групы)

з 11 па 14 кастрычніка 2009 г.

Еўдачэнка
Андрэй Аляксандравіч

намеснік Міністра замежных спраў

Міхадзюк
Міхаіл Іванавіч

намеснік Міністра энергетыкі

Тур
Андрэй Мікалаевіч

намеснік Міністра эканомікі

Гаеў
Андрэй Анатольевіч

намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці

з 12 па 14 кастрычніка 2009 г.

Грушнік
Пётр Пятровіч

намеснiк Міністра працы і сацыяльнай абароны

Уключыць у склад дэлегацыі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Гайсёнка Віктара Анатольевіча.

Аплату расходаў па найму жылога памяшкання ажыццявіць па фактычных затратах.

Зацвердзіць заданне на гэту камандзіроўку*.

______________________________
*Не рассылаецца.

Першы намеснік Прэм’ер-міністра
Рэспублікі Беларусь
У.Семашка

Юридический форум Республики Беларусь: