Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 жніўня 2009 г. № 1082
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

шматгадовую плённую працу, выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у асваенне і павелічэнне выпуску канкурэнтаздольнай бытавой тэхнікі работнікаў Мінскага завода халадзільнікаў закрытага акцыянернага таварыства «АТЛАНТ»:

Гаспадарыка
Дзмітрыя Фёдаравіча

начальніка цэха зборкі халадзільнікаў

Данілевіча
Уладзіміра Пятровіча

слесара механазборачных работ аддзела спецыяльнага тэхналагічнага абсталявання

Караткевіч
Ганну Аляксееўну

ліцейшчыка пластмас цэха пластмас

Лапацентава
Міхаіла Міхайлавіча

начальніка аддзела сервісу

Пятроўскага
Аляксандра Уладзіміравіча

начальніка тэхналагічнага бюро аддзела тэхнічнага развіцця

Шэўчэнку
Аляксандра Аляксеевіча

аператара вырабу фармаванага поліурэтану і пенаполіурэтану цэха зборкі халадзільнікаў

шматгадовую плённую дзейнасць у галіне адукацыі, дасягненне значных поспехаў у падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў для харчовай прамысловасці Басалыгу Уладзіміра Іванавіча, дырэктара ўстановы адукацыі «Дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж хлебапячэння»;

шматгадовую плённую працу, выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у асваенне і павелічэнне выпуску канкурэнтаздольнай бытавой тэхнікі Дашко Аляксандра Аляксандравіча, намесніка галоўнага інжынера закрытага акцыянернага таварыства «АТЛАНТ» – начальніка ўпраўлення закрытага акцыянернага таварыства «АТЛАНТ» па тэхнічнаму развіццю і падрыхтоўцы вытворчасці.

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
С.Сідорскі

Юридический форум Республики Беларусь: