Аб узнагароджанні членаў грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 снежня 2009 г. № 259-ПСР4
Аб узнагароджанні членаў грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За заслугі ў развіцці заканадаўства Рэспублікі Беларусь і дзейнасць па забеспячэнню правоў і свабод грамадзян узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
- Калеснікаву Людмілу Анатольеўну – суддзю Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь;
- Ляскова Аляксандра Якаўлевіча – загадчыка аддзела па ўзаемаадносінах з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь галоўнага ўпраўлення па ўзаемаадносінах з органамі заканадаўчай і судовай улады Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- Марыскіна Аляксандра Уладзіміравіча – намесніка Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь;
- Мацюшэнку Андрэя Юр’евіча – намесніка начальніка ўпраўлення прававога забеспячэння кантрольнай дзейнасці галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь;
- Хацько Алену Пятроўну – суддзю, намесніка старшыні Брэсцкага абласнога суда;
- Хіля Міхаіла Аляксеевіча – начальніка аддзела грамадзянскага і гаспадарчага заканадаўства – намесніка начальніка ўпраўлення заканадаўства аб грамадзянскіх, фінансава-эканамічных і экалагічных адносінах Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Б.Батура
Юридический форум Республики Беларусь:
- Войдите, чтобы оставлять комментарии