Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2001 г. № 1137

ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 верасня 2009 г. № 1156
Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2001 г. № 1137

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жнiўня 2001 г. № 1137 «Аб аб’яўленнi калекцый твораў мастацтва аддзела старажытнабеларускай культуры i калекцыi фальклорных запiсаў аддзела славiстыкi Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя Кандрата Крапiвы Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi навуковымi аб’ектамi, якiя складаюць нацыянальны здабытак» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 75, 5/6518) наступныя змяненні:

  • у назве, частцы першай пункта 1 i пункце 2 словы «аддзела славiстыкi» замяніць словамі «аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў»;
  • у пункце 3 словы «аддзела славiстыкi» i «якiя ва ўстаноўленым парадку выдзяляюцца Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi на фiнансаванне фундаментальных даследаванняў» замянiць адпаведна словамi «аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў» i «якiя ва ўстаноўленым парадку прадугледжваюцца Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi на прыкладныя навуковыя даследаванні, навукова-тэхнічныя праграмы і праекты ў галіне агульнадзяржаўнай дзейнасці».

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2010 г.

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
С.Сідорскі

Юридический форум Республики Беларусь: 

Похожие вопросы