Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Літоўскай Рэспублікі і Урадам Рэспублікі Польшча аб стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь, Літоўскай Рэспублікі і Рэспублікі Польшча

ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 верасня 2009 г. № 1187
Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Літоўскай Рэспублікі і Урадам Рэспублікі Польшча аб стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь, Літоўскай Рэспублікі і Рэспублікі Польшча

Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прыняць прапанову Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi i Урадам Рэспублiкi Польшча аб стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Лiтоўскай Рэспублiкi i Рэспублiкi Польшча.

Адобрыць для падпісання праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi i Урадам Рэспублiкi Польшча аб стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Лiтоўскай Рэспублiкi i Рэспублiкi Польшча (прыкладаецца)* з улікам змяненняў і дапаўненняў, унесеных у ходзе перагавораў у названы праект.

Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рачкоўскага Ігара Анатольевіча на падпiсанне дадзенага Пагаднення.

______________________________
*Не рассылаецца.

2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2004 г. № 1371 «Аб падпісанні Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi i Урадам Рэспублiкi Польшча аб стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Лiтоўскай Рэспублiкi i Рэспублiкi Польшча» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 174, 5/15080).

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
С.Сідорскі

Юридический форум Республики Беларусь: